У Мінску трактар заблытаўся ў тралейбусных дратах (відэа)
Незвычайны інцыдэнт адбыўся ў чацвер на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Кунцаўшчыны.
У другой палове дня па гэтым скрыжаванні праязджаў трактар. Высокай свідравальнай канструкцыяй ён зачапіў тралейбусныя драты. Як адзначае auto.onliner.by, лінія абарвалася. Трактар настолькі заблытаўся ў ёй, што літаральна завіс: адно кола адарвалася ад зямлі.
Рамонт заняў не адну гадзіну. Яшчэ ў 17:30, калі пачалася вячэрняя гадзіна пік, на месцы здарэння працавалі тры рамонтныя брыгады, якія спрабавалі аднавіць рух. Таксама прыехала машына ДАІ. У выніку, рух на гэтым участку дарогі амаль спынены.
Фота — auto.onliner.by