У Мінску выступіць Берлінскі філарманічны аркестр

Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы пасольства Германіі, Інстытута ім.Гетэ і прадстаўніцтва Robert Bosch AG ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У дыпламатычнай місіі адзначылі, што цяпер у Мінску праходзяць Тыдны Германіі, якія знаёмяць мінчан і гасцей сталіцы з сучаснай нямецкай культурай, грамадствам і эканомікай, паведамляе БелТА.