У Мінску ў ДТЗ загінуў скутарыст

Як паведамляе БелаПАН, 50-гадовы мужчына, які не меў правоў на кіраванне транспартам, рухаўся на скутары па вуліцы Калеснікава. Пры павароце налева на вуліцы Жыновіча ён не саступіў дарогу аўтамашыне "Рэно-Меган-Сцэнік". 


У выніку ДТЗ кіроўца скутара атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. Там ён праз некалькі гадзінаў памёр. 


Дарэчы, 9 траўня ў Мінску зарэгістраваныя 54 дарожна-транспартныя здарэнні.