У Мінску ўпершыню пройдзе студэнцкі архітэктурны форум
Студэнты-архітэктары і маладыя ландшафтныя дызайнеры цэлы тыдзень будуць даследаваць цэнтр сталіцы.
Маштабнае мерапрыемства пад назвай “Ракурсы цэнтра” адбудзецца з 30 студзеня па 5 лютага ў “Беларускім Саюзе дызайнераў” і музеі Азгура.
Удзельнікі будуць працаваць у шасці тэматычных групах. Паралельна з гэтым на адкрытых лекцыях і круглых сталах эксперты ў архітэктуры, псіхалогіі, эканоміцы ды гісторыі абмяркуюць пытанні арганізацыі цэнтра Мінска.