У Мінску ўручылі літаратурную прэмію "Дэбют"
Узнагароджанне адбылося ўвечары 14 сакавіка ў мінскай галерэі "Ў".
Як перадае Радыё "Свабода", найлепшым быў прызнаны калектыў рэдакцыі часопіса "Прайдзісьвет", які летась выдаў у перакладзе з англійскай мовы кнігу Эдгара По "Маска чырвонае смерці". Гэта Юля Цімафеева, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская і Алена Пятровіч.
У намінацыі "Проза" перамагла кніга Віктара Марціновіча "Сцюдзёны вырай", якая выйшла ў электронным варыянце.
У намінацыі "Паэзія" найлепшай прызналі кнігу Антона Францішка Брыля "Не ўпаў жолуд". Лаўрэат жыве ў Цюрыху і прыехаць на цырымонію не змог. Затое ён прыслаў відэазварот, у якім чытаў свае новыя вершы.
Фота: Радыё "Свабода"