У Мінску з’явіўся дэльфінарый
Ён адкрыўся 10 снежня на тэрыторыі Мінскага заапарка.
Дэльфінарый атрымаў назву “Нэма”. У першы ж дзень у ім адбыліся тры прадстаўленні. Першым наведнікам таксама распавялі аб марскіх коціках і дэльфінах, якія будуць тут жыць.
Пакуль у мінскім дэльфінарыі жывуць чатыры ціхаакіянскія дэльфіны, два паўночныя марскія коцікі і марское львяня. Спектаклі плануецца праводзіць тройчы ў дзень. За асобную плату ахвотныя змогуць сфатаграфавацца або паплаваць з дэльфінамі, паведамляе БелаПАН.