У Мінску захаваюць 12 тысяч прыватных дамоў

Раней планавалі зруйнаваць 14 тысяч з 17 тысяч дамоў. Цяпер гаворка ідзе пра знішчэнне толькі 5 тысяч прыватных мінскіх сядзіб. Чыноўнікі іначай сталі глядзець на прыватны сектар: маўляў, такія сядзібы — гэта зусім іншы тып забудовы і сёння ён стаў вельмі прэстыжным. У еўрапейскіх гарадах прыватныя дамы сучаснай якасці займаюць значнае месца, кажа дырэктар прадпрыемства “Мінскграда” Аляксандр Пятроў.

Апроч таго, руйнаваць вялікую колькасць дамоў эканамічна немэтазгодна і патрабуе вялікіх выдаткаў. Таму вырашана захаваць каля 12 тысяч прыватных сядзіб, перадае БЕЛТА.