У Мінску зарэгістраваны 3041 беспрацоўны
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Мінску на 1 студзеня 2012 года складае 0,3%.
Аб гэтым БелТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Для матэрыяльнай падтрымкі беспрацоўных ў 2011 годзе былі арганізаваныя грамадскія работы для 4,7 тысяч чалавек, у тым ліку для 3 тысяч беспрацоўных.