У Мінску затрымалі маладафронтаўцаў

Па яе словах, затрыманыя маладафронтаўцы Раман Васільеў i Зміцер Крамянецкі. Палажанка адзначае, што міліцыянты адчынілі дзверы сваім ключом, усіх паклаўшы пасля гэтага на падлогу.

Дарэчы, абодва хлопцы толькі ўвечары ў пятніцу выйшлі з турмы на Акрэсціна дзе адбывалі 15-суткавы арышт за "Чарнобыльскі шлях".

Таксама затрыманы адзін з лідэраў "Маладога фронту" Мікола Дземідзенка. 

Нагадаем, што сёння "Малады фронт" (зарэгістраваны ў Чэхіі) ладзіць акцыю з вывешваннем нацыянальных сцягоў. Яна прымеркаваная да гадавіны так званага "Ганебнага рэферэндума" 1995 года. 

Фота — torange.ru