У Мінску завяршае працу місія МВФ
Еўрапейскія эксперты працавалі ў Беларусі з 5 кастрычніка.
Вынікі працы місіі будуць прадстаўленыя ўжо на наступным тыдні. У мінулую пятніцу чыноўнікі МВФ адзначылі станоўчыя крокі беларускіх уладаў у кірунку ўстанаўлення адзінага валютнага курса ў краіне.
Нагадаем, што Беларусь разлічвае на крэдыт МВФ ў памеры ад 3 да 8 мільярдаў долараў. Папярэдняя просьба не была задаволеная праз невыкананне Мінскам патрабаванняў Міжнароднага валютнага фонда.