У Мінску збяруцца ўсходнееўрапейскія лібералы

Мерапрыемства арганізуе грамадскае аб’яднанне "Дыскусійна-аналітычная супольнасць "Ліберальны клуб" пры падтрымцы Фонду Фрыдрыха Наўмана.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе арганізатараў канферэнцыі, палітыкі і эксперты з пяці краін, што ліберальна мысляць, збяруцца разам, каб абмеркаваць праблемы і выклікі, з якімі сутыкнуўся ўсходнееўрапейскі лібералізм у XXI стагоддзі, інфармуе БелаПАН.

Канферэнцыя скіравана на далейшае развіццё сеткі прыхільнікаў лібералізму ва Усходняй Еўропе, якая была створана падчас I Форуму ліберальнай моладзі краін Усходняй Еўропы. Ён прайшоў у Мінску ў красавіку 2011 года.