У Мінску знайшлі пакет з немаўлём
Хлопчык быў яшчэ жывы. Зараз ён знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім стане.
Страшную знаходку зрабілі дзве мінчанкі, якія гулялі па паркавай зоне ў раёне вуліцы Асаналіева. Нованароджаны хлопчык быў пакладзены проста ў пластыкавы пакет. Ужо ў бальніцы лекары высветлілі, што дзіця нарадзілася ўсяго некалькі гадзін таму. Цяпер яно ў рэанімацыі. Стан ацэньваецца як стабільна цяжкі. Міліцыя пачала шукаць маці хлопчыка, паведамляе БелТА.