У Мінску знікла кіраўніцтва сочынскага санаторыя?

Як піша "Народная Воля", гэтая амаль дэтэктыўная гісторыя пачалася некалькі тыдняў таму. Тады дырэктара санаторыя Георгія Саракашыша і двух яго намеснікаў выклікалі ў Мінск — як быццам падпісаць нейкія паперы, узгадніць планы на бягучы год. Яны паехалі і — больш у Сочы не вярнуліся.

Афіцыйна работнікам санаторыя кажуць, што Саракашыш і яго намеснікі знаходзяцца ў доўгатэрміновай камандзіроўцы. Чуткі сцвярджаюць, што яны апынуліся ў следчым ізалятары.

Тым часам з’явіўся новы кіраўнік санаторыя — Уладзімір Рыжанкоў. Аднак ні ў Следчым камітэце, ні ў пракуратуры Беларусі прэтэнзіяў да кіраўніцтва беларускага санаторыя ў Сочы не маюць.

Дарэчы, у Сочы, адпачывае зараз Аляксандр Лукашэнка. Нагадаем, што санаторый належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта. Некалькі дзён таму з’явілася афіцыйная інфармацыя пра новыя крымінальныя справы ў дачыненні да асобаў, звязаных з Кіраўніцтвам справамі. Але ці сапраўды меліся на ўвазе Саракашыш і яго падначаленыя, не вядома.

Фота — mhealth.ru