У Мінску знізілі падатак для рэпетытараў
Стаўка адзінага падатку для рэпетытараў — фізічных асоб у Мінску зніжана са 135 да 90 тысяч рублёў. Такое рашэнне прыняў 16 сакавіка Мінскі гарсавет.
Зніжаныя стаўкі адзінага падатку і па тых відах дзейнасці, якія ажыццяўляюцца ў вольны ад асноўнай працы час і не носяць сістэматычны характар. Пра гэта паведаміў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Уладзімір Лайкоў.
Лайкоў: "Таксама зніжаны адзіны падатак для раздробнага гандлю дэкаратыўнымі раслінамі і прадукцыяй кветкаводства, якая была вырашчаная на тэрыторыі Беларусі, для рэалізацыі кацянят і шчанюкоў, фотаздымкі, выраб фатаграфій, догляд за дарослымі дзецьмі".
Рашэнне сесіі Мінгарсавета набудзе моц пасля рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі.