У Мінску зноў актывізавалася РНЕ
Міліцыянты затрымалі актывіста арганізацыі.
Як паведамілі “Ежедневнику” у сталічнай міліцыі, нядаўна быў затрыманы навучэнец першага курса Мінскага тэхнікума электронікі, які распаўсюджваў улёткі РНЕ. На ўлётках з нацысцкай сімволікай у выглядзе крыжа і надпісам “РНЕ - Расія чакае тваю волю! Рускія людзі! (Рускія, Украінцы, Беларусы)” вялася актыўная агітацыя моладзі за ўступленне ў шэрагі арганізацыі.
У дачыненні да актывіста РНЕ быў складзены адміністрацыйны пратакол, а інфармацыя пра інцыдэнт перададзена ў спецслужбы, якія пачалі праверку па факце актывізацыі ў Беларусі рускай нацысцкай арганізацыі.
Апошні раз у Беларусі РНЕ заяўляла аб сабе ў 2006 годзе, калі на дзверы Управы БНФ быў прылеплены муляж выбуховай прылады з сімволікай арганізацыі.