У Мінску знялі новы кліп Сярогі

Як паведамляе сайт Station.ru, Сярога і "Дзеці капітана Гранта" пазнаёміліся падчас тэлевізійнага шоў "Х-Фактар". На кастынгу рэпер абвінаваціў калектыў у другаснасці і быў катэгарычна супраць іх праходжаання ў наступны тур. Аднак "Дзеці" не толькі прайшлі далей, але і трапілі ў катэгорыю, прадзюсаваць якую выпала Сярогу. Нечакана для гледачоў гэты тандэм апынуўся вельмі прадуктыўным, а скончыўся нават сумесным праектам і канцэртнай праграмай "Аскепкі".

Кліп на аднайменную песню быў зняты ў Мінску. Рэжысёрам яго выступіў Дзмітры Камісараў.

Фота: openmp3.ru