У Мінску з'явіцца яшчэ адзін будынак-"крышталь"
Пасля "дыямента" Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску з'явіцца яшчэ адзін будынак крышталічнай формы.
Новы офіс Беларускай калійнай кампаніі, спраектаваны творчай майстэрняй "Вараб'ёў і партнёры", будзе імітаваць чырвоны крышталь калійнай солі.
Будаўніцтва нулявога цыклу аб'екта ўжо пачалося, піша "Мінск-Навіны".
Размесціцца 8-павярховы офіс БКК на праспекце Машэрава каля ракі Свіслач.