У Мінску з'явіліся веларыкшы

У кабінцы велатаксі змяшчаюцца двое дарослых пасажыраў, месца за рулём займае кіроўца.Як адзначае агенцтва "Мінск-Навіны", гэта экалагічны тып транспарту, абсталяваны электрапрывадамі. 


Каб атрымаць права на кіраванне незвычайным транспартным сродкам, трэба мець пасведчанне кіроўцы, умець катацца на ровары і прайсці інструктаж па тэхніцы бяспекі.


Пакуль у Мінску чатыры веларыкшы. Яны ездзяць штодня па веладарожцы ад парку Перамогі да парку імя Горкага.