У Мінску з'явяцца персанальныя паркоўкі
Карыстацца імі змогуць аўтамабілісты, якія аплацілі добраўпарадкаванне месца на паркоўцы.
Пра гэта паведаміў дырэктар "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Уладзімір Рэянтовіч.
Рэянтовіч: "Гэта значыць, можам напісаць нумар машыны на асфальтавым пакрыцці. Можам выдаць сертыфікат, на якім будзе напісана, што гэтае парковачнае месца выканана за кошт сродкаў такога і такога жыхара. Усё гэта без запорнай прылады. Таму што гэта ўжо пэўны землеадвод..."
Адзначым, што ад пачатку года ў Мінску з'явілася каля 2 тысяч парковачных месцаў, за з'яўленне якіх заплацілі аўтамабілісты.