У мусульман пачаўся Рамадан

Адпаведная пастанова была прынятая таму, што ноччу на небе не было паўмесяца. З аналагічнымі заявамі выступілі месяцовыя камісіі іншых арабскіх краін. Большасць мусульман пачынаюць і сканчаюць пост у адпаведнасці з рашэннямі саудаўскіх суддзяў. Шыіты трымаюцца разлікаў, якія абвяшчаюцца ў Іране.

На працягу 30 дзён мусульмане ад світання да заходу сонца будуць устрымлівацца ад ежы і пітва. Лічыцца, што любая добрая справа ў гэтым месяцы аддаецца ад Усявышняга ў 700 разоў больш, чым у іншым. Гэтак жа і грахі, учыненыя ў гэтым месяцы, перавышаюць учыненыя ў іншы час.