У Мядзелі пройдзе дзень цвярозасці
25 сакавіка з 10.00 да 15.00 у горадзе не будуць прадаваць алкагольныя і слабаалкагольныя напоі.
Таксама ў рамках акцыі ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Мядзель” адбудзецца спартакіяда “Здароўе” сярод арганізацый горада.
На дзень цвярозасці ў крамах не будуць прадаваць не толькі гарэлку і сідры, але таксама і піва. У кавярнях і рэстаранах такой забароны не будзе, інфармуе regiony.by