У Мюнхене судзяць Івана Дзeм’янюка
Пракурор патрабуе для былога ахоўніка канцлагера 6 гадоў турмы.
90-гадовага Івана (Джона) Дзем’янюка вінавацяць ва ўдзеле ў масавых забойствах у польскім канцлагеры Сабібор падчас Другой Сусветнай вайны, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Дойчэ Прэссэагентур.
Пракурор ставіць у віну, што пасля таго, як Дзем’янюк згадзіўся ўступіць у СС, стаць ахоўнікам і даведаўся, што ў канцлагеры фашысты знішчаюць людзей, “не ўцёк, хоць меў для гэтага магчымасць у вольны час пасля працы і пры аперацыях па-за лагерам”.
Пасля вайны Дзем’янюк хаваўся ў Злучаных Штатах. На яго даў паказанні памёрлы ў турме ахоўнік. Дзем'янюка ўжо судзілі ў Ізраілі некалькі гадоў таму. Але абвінавачанне не змагло давесці, што ён той самы Дзем’янюк, якога ў канцлагеры Трэблінка называлі Іван Жахлівы.
У Мюнхене лавай абвінавачаных Дзем’янюку быў адмысловы ложак — з-за старасці падсудны амаль не ходзіць.
Абаронца Дзем’янюка сцвярджае, што ягонае пасведчанне падрабіў КДБ. У красавіку на працэсе будуць выступаць каля 30 пацярпелых і іх сваякоў. Прысуд чакаецца ў траўні.