У "Нашай Нiве" — ператрус

Вядома толькі пра факт ператрусу. Тэлефоны рэдакцыі не адказваюць.

Ордэр выпісаны на Беларускі ПЭН-цэнтр. У яго рэдакцыя "Нашай Нівы" арандуе памяшканне. У офісе знаходзяцца два журналісты — Зміцер Панкавец і Андрэй Расінскі. Яны адмовіліся пусціць праваахоўнікаў без дазволу начальства. Пасля гэтага ў рэдакцыі знікла электрычнасць.