У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" злавілі ўхіліста

Як паведамляе БЕЛТА, хлопца з Калінкавіцкага раёна з нядаўняга часу шукалі як зніклага без вестак. Калі яму прыйшла позва з райваенкамата, юнак нічога не сказаў бацькам, узяў у іх крыху грошай і накіраваўся ў сталічны аэрапорт. Уцякач толькі пакінуў сваякам тлумачальную запіску, у якой распавёў, што сыходзіць з дому.

Усхваляваная маці звярнулася па дапамогу ў міліцыю. Уцекача затрымалі падчас рэгістрацыі на пасадку.