У Нёмане здарыўся мор рыбы (фота)
Экаактывісты падазраюць, што вінаватая ў гэтым новая Гродзенская ГЭС.
У мінулую пятніцу ў Нёмане вышэй каля Гродна былі выяўленыя сотні мёртвых рыбінаў. Біёлаг Юры Цыдзік распавёў газеце "Вечерний Гродно", што вышэй за плаціну ГЭС бачыў мёртвых шчупакоў, ліноў, карасёў ды плотак. На яго думку, прычына ў тым, што ў вадзе занадта мала кіслароду, каб рыба магла дыхаць. Пасля таго як узровень вады падняўся з прычыны будаўніцтва ГЭС, расліннасць у Нёмане пачала гнісці і ўтвараць таксічныя рэчывы.
Афіцыйнай версіі мору рыбы пакуль няма. Гродзенская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету вядзе лабараторныя даследаванні. Іх вынік стане вядомы ўжо на гэтым тыдні.
Нагадаем, што свае прэтэнзіі да Гродзенскай ГЭС маюць і літоўцы. Па іх словах, Гродзенская ГЭС прывяла Нёман да крытычнага зніжэння ўзроўню вады.


Фота — "Вечерний Гродно"