У Новай Мышы ўшанавалі Яна Чачота
Святкаванне прымеркавалі да 215-х угодкаў з дня нараджэння знакамітага літаратара і этнографа.
Перад тым кіраўніцтва Баранавіцкага райвыканкама забараніла ладзіць святкаванне ў Новай Мышы. Аднак свята ўсё ж адбылося. Да бюста творцы госці з Баранавічаў і Мінску ўсклалі кветкі. Прагучалі песні на словы Чачота, для якога гэта вёска стала другой радзімай: дзіцячыя гады пісьменніка прайшлі менавіта на Мышанцы.
Таксама дэлегацыя наведала месцы Палонкаўскай і Мілавідскай бітваў ды адзіны ў Беларусі музей Кастуся Каліноўскага ў Мілавідах. Падчас імпрэзы сталічныя госці выконвалі песні на словы Чачота і Міцкевіча.