У нядзелю будзе 8-14 градусаў марозу
Хмарнае з праясненнямі надвор’е чакаецца ў Беларусі 20 студзеня.
Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметцэнтр, уначы ў паўднёвых раёнах, а ўдзень — у многіх раёнах будзе ісці снег. Уначы па паўднёвым усходзе — мокры снег, месцамі галалёдзіца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні, паўночны слабы да ўмеркаванага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў марозу, па поўначы пры праясненнях — да мінус 20-22 градусаў. Удзень чакаецца ад 8 да 14 градусаў са знакам мінус. Па паўднёвым усходзе Беларусі ўначы тэмпература будзе мінус 6-10 градусаў, удзень — 2-7 градусаў ніжэй за нуль.