У нядзелю — да мінус 14 марозу
Сіноптыкі абяцаюць воблачнае з праясненнямі надвор’е ў Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 9 снежня.
Днём па большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, магчымая слабая завіруха. Ноччу снег пройдзе толькі ў асобных раёнах краіны.
Ноччу і раніцай месцамі — слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ноччу слабы, днём умеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы апусціцца да мінус 4–10 градусаў, пры праясненнях — да 12–14 ніжэй за нуль.
Днём слупок тэрмометра будзе на адзнацы 3–8 градусаў марозу, перадае БЕЛТА.