У Нямеччыне пачаўся Актоберфэст

У суботу 22 верасня тысячы чалавек прыйшлі на знакаміты Луг Тэрэзы ў Мюнхене. Там і адбылося адкрыццё свята. Фэст распачаўся сімвалічным забіваннем спецыяльнага крана ў бочку з півам.

Упершыню Актоберфэст прайшоў 12 кастрычніка 1810 года з нагоды шлюбу кронпрынца Людвіга і прынцэсы Тэрэзы, у гонар якой і называецца мясцовасць, дзе адбываецца свята. Затым фэст піва праходзіў амаль штогод, праўда, 22 разы яго адмянялі з прычыны войнаў, эпідэмій халеры і эканамічнага крызісу 1920-х гадоў.

Адна з візітовак Актоберфеста — велічэзныя піўныя шатры. Некаторыя з іх могуць прымаць да 10 тысяч гасцей адначасова.

Фота: flickr.com, wikimedia.org, val-mont.deviantart.com