У Нямеччыне выйдзе “Майн Кампф”
Гэта адбудзецца ўпершыню пасля вайны.
Брытанскі выдавец Петэр Мак Гі паведаміў, што гэта будзе брашура памерам ад 12 да 15 старонак, дзе будуць змяшчацца ўрыўкі з “Майн Камф”. На адвароце кожнай старонкі будуць каментары вядомых гісторыкаў, інфармуе “Радыё Свабода”.
Нагадаем, што Гітлер напісаў “Майн Кампф” (у перакладзе “Мая барацьба”) у 1924 годзе ў зняволенні. У кнізе ён выклаў
асновы сваіх поглядаў на чысціню арыйскай расы, сваё стаўленне да яўрэяў і да
камунізму.