У Нясвіжы вяскоўцы абрабавалі расійскіх турыстаў
У іх скралі 600 тысяч расійскіх рублёў.
Злодзеямі былі жыхары вёсак Баяры і Карцавічы. Абакралі яны салон аўтобуса расійскай фірмы “Максі Тур”, што быў прыпаркаваны на адной з вуліц Нясвіжа. Злодзеі абрабавалі аўтобус уначы, адціснуўшы пярэднія дзверы. Турысты з Расіі ў гэты час адпачывалі ў гатэлі “Нясвіж”. З нагоды крадзяжу міліцыянты пачалі крымінальную справу.