У Нью-Ёрку дазволілі аднаполыя шлюбы
Гэтым адразу ж скарысталіся сотні пар.
Маладыя дэманстравалі свае пасведчання аб шлюбе на цырымоніях, якія прайшлі па ўсім штаце - ад Манхэтэна ў цэнтры Нью-Ёрка да Ніягарскага вадаспаду, паведамляе ВВС.
Праваабаронцы і актывісты гей-руху заяўляюць, што кангрэс ЗША павінен цяпер адмяніць федэральны закон, які вызначае шлюб як саюз паміж мужчынам і жанчынай. Між тым, па ўсім штаце прайшлі дэманстрацыі і акцыі пратэсту, удзельнікі якіх выступілі з асуджэннем аднаполых саюзаў.
Нью-Ёрк не першы штат, які дазволіў такія шлюбы. Усяго ў свеце больш за 30 краін прызнаюць аднаполыя шлюбы законнымі.