У Нью-Ёрку прадухілены тэракт

Паводле яго слоў, 27-гадовы Хасэ Піментэл планаваў выбух у будынках, дзе размяшчаецца паліцыя і аддзяленні пошты. Ён быў арыштаваны ў суботу. Піментэлу ўжо прад'яўленыя абвінавачванні адразу па некалькіх артыкулах.


Майкл Блумберг удакладніў, што затрыманы жыве на Манхэтане. Ён з'яўляецца грамадзянінам ЗША, але нарадзіўся ў Дамініканскай рэспубліцы. У момант затрымання Піментэл акурат займаўся вытворчасцю бомбы, паведамляе “Газета.ру”.