У Нью-Ёрку з аўкцыёна прададуць рэдкі альбом эскізаў Марка Шагала
Альбом эскізаў Марка Шагала, выкананых алоўкам і акварэллю, якія ніколі раней не былі апублікаваныя, прададуць 17 чэрвеня з аўкцыёна "Sotheby’s".
У альбоме 85 старонак, многія з якіх прысвечаныя каханай жонцы Шагала, Бэле, і зробленыя пасля яе смерці ў 1944 годзе, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска.
Паводле ацэнак "Sotheby’s" лот можа быць прададзены за суму ад 600 000 да 900 000 долараў.
Згодна з паведамленнямі аўкцыёншчыкаў, яшчэ ніколі ў продаж не выстаўляўся альбом з такой колькасцю малюнкаў знакамітага віцебскага мастака. Па-сутнасці, гэта своеасаблівая энцыклапедыя развіцця іканаграфіі Марка Шагала за 20-ць гадоў.
Першапачаткова сшытак належыў Бэле Шагал, якая запоўніла першыя 8 старонак перакладамі францускай паэзіі на ідыш. Пасля яе смерці Шагал выкарыстаў яго для эскізаў.