У Нью-Ёрку беларусы пікетавалі "Фольксваген"
Каля 30 чалавек правялі 21 красавіка пікет каля прадстаўніцтва аўтаканцэрну "Фольксваген".
Яны пратэставалі супраць таго, што кампанія "Шкода", якая належыць канцэрну, выступае фундатарам чэмпіянату свету па хакеі. Турнір павінен прайсці ў Беларусі ў траўні 2014 года.
Пратэстоўцы лічаць, што пры кіраўніцтве Аляксандра Лукашэнкі такое фундатарства з'яўляецца фінасавай падтрымкай афіцыйных беларускіх уладаў.
Удзельнікі мітынгу запатрабавалі неадкладна вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў у Беларусі, а таксама правесьці свабодныя дэмакратычныя выбараў.
Як паведамляе Радыё "Свабода", пікет зладзіла эмігранцкая арганізацыя "Беларусы ў выгнаньні". Сярод удзельнікаў былі старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк, кіраўнікі "Беларусаў у выгнанні" Дзмітрый Шчыгельскі і Яўген Іванюк, адна з кіраўніц Беларуска-Амерыканскага Задзіночання Алла Орса-Рамана, юрыст Юрась Зянковіч.