У Осла шукалі бомбу ля амбасады ЗША
Трывога апынулася ілжывай. Пад прыпаркаваным на вуліцы аўтамабілем сапёры выбухнай прылады не знайшлі.
Раней паліцыя эвакуявала жыхароў раёна побач з амбасадай ЗША і Каралеўскім палацам пасля таго, як паступіў сігнал пра падазроны прадмет. У якасці меры перасцярогі была ачэпленая значная частка цэнтра горада.
Фота: ИТАР-ТАСС.