У Пінску знайшлі гранату Ф-1

У Пінску пры правядзенні земляных работ для будаўніцтва студэнцкай вёскі ПалесДУ знайшлі гранату Ф-1. 

Выкліканыя сапёры выявілі, што "лімонка" праляжала ў зямлі з часоў Другой сусветнай вайны, і знішчылі небяспечную знаходку.