З пачатку года ў Беларусі атруціліся грыбамі 65 чалавек

Найбольшая колькасць пацярпелых у Мінску — 52 чалавекі. У Магілёўскай вобласці такіх людзей сямёра, у Гродзенскай — 4, па адным у Гомельскай і Мінскай абласцях. Прычынай атручэння сталі кансерваваныя грыбы, а таксама свежыя смарчкі. Апошнія ўяўляюць небяспеку для чалавека, калі іх няправільна гатаваць.

Як паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, трэба збіраць толькі тыя грыбы, які несумненна прыдатныя для спажывання. Не рэкамендуюць шукаць іх у рысе гораду, уздоўж аўтатрас, а таксама набываць з рук не на рынку.