У панядзелак у Брусэлі пройдзе XVI саміт Украіна — ЕС
На ім абмяркуюць запланаванае на сёлета падпісанне Дамовы пра асацыяцыю.
Украінскую дэлегацыю на саміце ўзначаліць прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. Еўрасаюз будуць прадстаўляць прэзідэнт Савета ЕС Герман Ван Рампей і прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.
Асаблівая ўвага падчас сустрэчы будзе надавацца перспектывам бязвізавага рэжыму для грамадзян Украіны пры паездках у ЕС, адзначае interfax.by.
Разам з тым, у Еўропе нагадваюць, што Кіеў павінен ажыццявіць неабходныя рэформы і выканаць умовы, якія ЕС вылучыў яшчэ летась. У прыватнасці, гаворка ідзе аб рэформах у сферах выбарчага заканадаўства, праблемах выбарнага правасуддзя ды іншых.
Сімвалічным крокам напярэдадні саміту стала прыняцце ўкраінскім парламентам сумеснай заявы "Аб рэалізацыі еўраінтэграцыйных памкненняў Украіны і заключэнні Дамовы пра асацыяцыю паміж Украінай і Еўрапейскім саюзам".
Фота — inpress.ua