У Партугаліі бясплатна раздаюць агуркі і памідоры

Асацыяцыя "Португал Фрэш", якая займаецца прасоўваннем мясцовай агародніны, садавіны і кветак, распаўсюдзіла тоны свежых пладоў, не патрабуючы платы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Арганізатары раздавалі перш за ўсё агуркі і памідоры. "Гэтая гародніна больш за ўсё пацярпела ў выніку падзення попыту", - растлумачыў Мануэл Эвора, кіраўнік асацыяцыі "Португал Фрэш".