У паўфінале Лігі Еўропы перамагаюць "Атлетыка" і "Спортынг"
Першыя паўфінальныя матчы Лігі Еўропы УЕФА адбыліся ў чацвер, 19 красавіка.
Мадрыдскі "Атлетыка" дома абыграў суайчыннікаў, "Валенсію", з лікам 4:2. Аднак у "Валенсіі" застаецца надзея на выхад у фінал, калі ў матчы ў адказ яна пераможа з лікам 2-0.
Футбалісты лісабонскага "Спортынгу" ў іншым паўфінальным матчы святкавалі перамогу над "Атлетыкам" з іспанскага Більбао — 2:1.