У Паўночнае мора вылілася 200 тон нафты
Прычынай стала аварыя на адным з шатландскіх радовішчаў.
Аварыя, вынікам якой стаў разліў нафты, адбылася на шатландскім радовішчы Ганнет. Яно размешчанае ўсяго ў 180 кіламетрах ад узбярэжжа Шатландыі. Негатыўныя наступствы атрымалася зменшыць дзякуючы спыненню працы нафтаздабываючай платформы. Такім чынам нафтавікі панізілі ціск у нафтаправодзе і нафта перастала вылівацца ў мора, паведамляюць інфармагенцтвы.