У Паўночнай Ірландыі прагрымеў выбух
Датычнымі да яго арганізацыі могуць быць ірландскія нацыяналісты.
Выбуховая прылада спрацавала вечарам у сераду ў цэнтры горада Лондандэры. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў, паведамляюць інфармагенцтвы.
Здарэнне адбылося каля будынка, дзе знаходзіцца офіс арганізацыйнага камітэта мерапрыемстваў, што будуць праводзіцца ў Лондандэры ў сувязі з прысваеннем яму агульнанацыянальнага статусу Горада культуры 2013 года.
У студзені ірландскія нацыяналісты, якія пратэстуюць супраць статуса “Горада культуры 2013”, ўзялі на сябе адказнасць за выбух перад гэтым жа будынкам.