У Першамайскім раёне сталіцы не было святла
Шэраг будынкаў у пятніцу засталіся без электрычнасці на дзве з паловай гадзіны — ад 12.40 да 15.29.
Як паведамляе БелаПАН, яны размешчаныя на вуліцах Акадэмічнай, Сурганава і на праспекце Незалежнасці. Што стала прычынай пашкоджання ў зямлі кабеля, энергетыкі не паведамілі.
Фота — bymedia.net