У першы дзень вясны ў Беларусі чакаецца мокры снег

Як паведамляе БЕЛТА, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі, пераважна ў выглядзе мокрага снегу. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе заходні 5-10 метраў у секунду, у шмат якіх раёнах яго парывы дасягнуць 15-18 метраў у секунду.

Уначы прагназуецца ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад нуля да +5 градусаў.

Фота — ria.ru