У Петрыкаве закідалі камянямі машыну ДАІ

Перад гэтым яны адпачывалі ў кавярні і былі ў стане алкагольнага ап'янення. Дзяжурны РАУС іх у будынак не пусціў і параіў ісці дахаты. Хлопцы спачатку закідвалі снегам і лёдам міліцэйскія аўтамабілі, а пасля камянямі разбілі машыну ДАІ.

Як паведамляе газета "СБ. Беларусь сегодня", хуліганаў затрымалі, распачатая крымінальная справа. Пашкоджанні машыны ацанілі ў 7 мільёнаў рублёў. Таксама яны пашкодзілі помнік воінам-інтэрнацыяналістам, адкуль даставалі камяні.