У Пецярбурзе плануюць усталяваць помнік інтэрнэту

Кампазіцыя ўяўляе сабой лаўку ў выглядзе абрэвіятуры WWW. Акрамя сваёй непасрэднай функцыі помнік будзе яшчэ і бясплатна даваць доступ у інтэрнэт праз Wi-Fi, піша “Народная Воля”. Дызайнеры прапануюць усталяваць помнік на Малой Садовай вуліцы. Але магчымыя і іншыя варыянты. Калі гарадскія ўлады дазволяць, то ў паўночнай сталіцы Расіі могуць з’явіцца дзесяць такіх аб’ектаў.