У Pink з'явілася скандальнае відэа
Таблоід The Sun выклаў кадры з новага відэа Pink на песню “Fucking Perfect”.
Кліп, у якім хворая на анарэксію мадэль ускрывае сабе вены, выразаючы на
запясці слова “дасканаласць”, пагражае абярнуцца скандалам.
Чакаецца,
што відэа, у якім можна знайсці агульнае з фільмам Дарэна Аранофскі
“Чорны лебедзь”, і з трагічнай гісторыяй мадэлі Ізабэль Каро, якая
памерла летась ад незваротнага знясілення арганізма, будзе забароненае
да паказу на музычных каналах у дзённы час. Магчыма таксама, што яго
будзе суправаджаць шыльда “Not safe for work”. Падобна, што ў спявачкі,
якая зараз якая чакае першынца, моцныя нервы.
Адразу пасля
з'яўлення прома-кадраў Pink пачалі вінаваціць у “гламурызацыі”
самагубства. Аднак сама спявачка ад прапаганды суіцыду ўсяляк
аднекваецца. Па словах Pink, існуе праблема, пра якую неабходна
распавесці. “Шматлікія з нас бачылі старлетак на чырвоных дарожках, якія
дэманстравалі свае шнары як раз перад тым, як адправіцца ў
рэабілітацыйную клініку”, - кажа зорка.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.celebrity-pictures.ca