У пінскай лякарні пацыент параніў лекара нажом

Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, 28-гадовы пацыент Пінскай цэнтральнай лякарні ў стане алкагольнага псіхозу ўдарыў нажом хірурга больніцы. Міліцыянты затрымалі буйнага пацыента, а следчы камітэт распачаў крымінальную справу.