У пінскай прадпрымальніцы скралі намёт
Здарэнне адбылося на тэрыторыі рынку “Сонечны”.
Індывідуальная прадпрымальніца звярнулася с заявай аб крадзяжы ў пінскую міліцыю. Паводле яе словаў, невядомы зламыснік скраў у яе металічны каркас гандлёвага намёту коштам 400 тысяч рублёў. Праводзіцца расследаванне.